KFOR
| KFOR | |
|---|---|
| англ.: Kosovo Force | |
| | |
| Падпарадкаванне | НАТА |
| Тып | міратворчасць[d] і multinational military coalition[d] |
| Дыслакацыя | |
| Удзел у | |
| Сайт | jfcnaples.nato.int/… (англ.) |
KFOR (англ.: Kosovo Force) — міжнародныя сілы пад кіраўніцтвам НАТА, якія адказваюць за забеспячэнне стабільнасці ў Косаўскім краі (спачатку аўтаномны край Косава і Метохія Рэспублікі Сербія, а з 17 лютага 2008 — часткова прызнаная Рэспубліка Косава).
Сілы KFOR былі створаны ў адпаведнасці з рэзалюцыяй Савета Бяспекі ААН № 1244[1] і ўвайшлі ў рэгіён 12 чэрвеня 1999 года. У дакуменце вызначана:
Абавязкі міжнароднай прысутнасці па бяспецы, якая павінна быць разгорнута і дзейнічаць у Косаве, будуць уключаць:
a) прадухіленне аднаўлення баявых дзеянняў, падтрыманне і, дзе гэта неабходна, забеспячэнне захавання спынення агню, а таксама гарантаванне вываду і прадухіленне вяртання ў Косаве саюзных і рэспубліканскіх ваенных, паліцэйскіх і ваенізаваных сіл, за выключэннямі, прадугледжанымі ў пункце 6 дадатку 2;
b) дэмілітарызацыю Вызваленчай арміі Косава (ВАК) і іншых узброеных груп косаўскіх албанцаў, як гэта прадугледжана ў пункце 15 ніжэй;
c) стварэнне ўмоў бяспекі, у якіх уцекачы і перамешчаныя асобы змогуць бяспечна вярнуцца ў свае дамы, міжнародная грамадзянская прысутнасць зможа функцыянаваць, пераходная адміністрацыя можа быць створана і гуманітарная дапамога можа дастаўляцца;
d) забеспячэнне грамадскай бяспекі і парадку, пакуль адказнасць за выкананне гэтай задачы не зможа ўзяць на сябе міжнародная грамадзянская прысутнасць;
е) ажыццяўленне нагляду за размініраваннем, пакуль міжнародная грамадзянская прысутнасць не можа належным чынам узяць на сябе адказнасць за выкананне гэтай задачы;
f) падтрымку, пры неабходнасці, міжнароднай грамадзянскай прысутнасці і цесная каардынацыя з ёй;
г) выкананне, па меры неабходнасці, абавязкаў па ажыццяўленні пагранічнага кантролю;
h) забеспячэнне абароны і свабоды перамяшчэння сваіх сіл, міжнароднай грамадзянскай прысутнасці і персаналу іншых міжнародных арганізацый;
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Резолюция 1244 (1999). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2000. Праверана 10 снежня 2019.