Перайсці да зместу

Mos Def

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мос Дэф
Mos Def
Мос Деф на фестывалі Ilosaarirock 2012 года
Мос Деф на фестывалі Ilosaarirock 2012 года
Асноўная інфармацыя
Імя пры нараджэнні англ.: Dante Terrell Smith
Дата нараджэння 11 снежня 1973 года
Месца нараджэння Бруклін, Нью-Йорк, ЗША
Краіна Сцяг ЗША ЗША
Дзеці Лэйла
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Гады актыўнасці 1994 — суч. час
Інструменты вакал[1]
Жанры хіп-хоп
Псеўданімы Mos Def, Yasiin Bey
Калектывы Black Star
Лэйблы Rawkus, Priority, Geffen, Downtown, GOOD Music
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Ясін Бі (англ.: Yasiin Bey, пры нараджэнні Дантэ Тэрэл Смітангл.: Dante Terrell Smith; 11 снежня 1973, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі акцёр і музыка-рэпер, больш вядомы пад сцэнічным псеўданімам Mos Def (бел.: Мос Дэф).

Сваю кар'еру рэпера Мос Дэф пачаў у гурце Urban Thermo Dynamics, запісаўшы альбомы разам з Da Bush Babees (англ.) і De La Soul  (руск.). Разам з Талібам Квэлі ён заснаваў сцэнічны дуэт Black Star  (руск.) і выпусціў аднайменны альбом у 1998 годзе. У канцы 1990-х гадоў ён быў адным з вядучых музыкаў андэграўнднага хіп-хопа (па рэйтынгу Rawkus Records). Як сольны выканаўца запісаў альбомы Black on Both Sides у 1999 годзе, The New Danger у 2004, True Magic у 2006 і The Ecstatic у 2009.

Хаця першапачатковае сваё прызнанне ён атрымаў за музычную дзейнасць, з пачатку 2000-х гадоў яго экранныя працы зрабілі яго адным з нямногіх рэпераў, якія атрымалі станоўчыя водгукі крытыкаў за свае акцёрскія працы. Напрыклад, у 2004 годзе ён зняўся ў фільмах Стварэнне Гасподняе  (руск.) і Дровасек, у 2005 годзе — у Аўтастопам па галактыцы  (руск.), у 2006 зняўся ў галоўнай ролі ў фільме 16 кварталаў  (руск.), у 2008 — Перамотка  (руск.). Зняўся ў ролі брата Сэма ў шостым сезоне  (руск.) серыяла Дэксцер (2011). Мос Дэф таксама прымаў актыўны ўдзел у розных палітычных і сацыяльных кампаніях.

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Мос Дэф з'яўляецца нованавернутым мусульманінам . Хоць яго бацька быў спачатку сябрам арганізацыі «Нацыя ісламу  (руск.)», а затым актыўным членам суполкі імама Варыта Дын Махамеда, Мос Дэф не адчуў уплыву ісламу да 13 гадоў. У 19 гадоў прыняў сімвал дэкларацыі мусульманскай веры — шахаду . Ён сябруе з іншымі мусульманскімі рэперамі, у тым ліку з Алі Шахідам Мухамадам  (руск.) і Q-Tip  (руск.) .

Ажаніўся з Марыяй Епес у 1996 годзе. Падаў на развод з Епес у 2006 годзе[2]. Былая пара трапіла ў загалоўкі газет, калі Йепес падала ў суд з-за парушэння абавязацельстваў па аліментах. У артыста шасцёра дзяцей ад чатырох жанчын[3].

Яго маці Шэран Сміт, вядомая па мянушцы «Умі», актыўна ўдзельнічала ў жыцці сына, кіруючы часткай яго кар'еры[4]. Яна таксама з'яўляецца матывацыйным спікерам  (руск.) і аўтарам кнігі «Ззяй сваім святлом: працоўны сшытак па жыццёвых навыках», у якой падрабязна распавяла пра свой досвед маці-адзіночкі[5].

  1. Montreux Jazz Festival Database Праверана 25 верасня 2020.
  2. HipHopDX- https://hiphopdx.com. Mos Def Tossed Out of Court. HipHopDX (29 чэрвеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2021. Праверана 27 верасня 2020.
  3. Scenes from a hip-hop marriage (англ.). thestar.com (29 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2020. Праверана 27 верасня 2020.
  4. Yasiin Bey Would Like You To Quit Calling Him Mos Def | The Awl(недаступная спасылка). web.archive.org (10 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2013. Праверана 27 верасня 2020.
  5. Sheron Smith: Umi Says (англ.). AllHipHop.com (29 сакавіка 2007). Праверана 27 верасня 2020.