Перайсці да зместу

OpenAI

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
OpenAI
Тып прадпрыемства
Заснаванне 8 снежня 2015[1][2]
Заснавальнікі Сэм Альтман[3], Ілан Маск[3], Ilya Sutskever[d][3], Greg Brockman[d], Wojciech Zaremba[d], Andrej Karpathy[d], John Schulman[d][4], Trevor Blackwell[d], Vicki Cheung[d], Diederik P. Kingma[d] і Pamela Vagata[d]
Краіна
Размяшчэнне Сан-Францыска, Каліфорнія, ЗША
Адрас
Ключавыя постаці
  • Брэт Тэйлар (старшыня праўлення)
  • Сэм Альтман (генеральны дырэктар)
  • Грэг Брокман (прэзідэнт)
  • Міра Мураці (тэхнічны дырэктар)
  • Сара Фрайар (фінансавы дырэктар)
Галіна ШІ
Прадукцыя
Абарот
  • 5,36 млн $ (2023)
Актывы
  • 22,7 млн $ (31 снежня 2023)[5]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 375 чал. (23 студзеня 2023)[6]
Даччыныя кампаніі OpenAI OpCo[d] і OpenAI Group PBC[d]
Сайт openai.com (англ.)

OpenAI — амерыканская даследчая арганізацыя ў галіне штучнага інтэлекту, заснаваная ў снежні 2015 года са штаб-кватэрай у Сан-Францыска, штат Каліфорнія. Арганізацыя складаецца з некамерцыйнай арганізацыі OpenAI, Inc.,[7] зарэгістраванай у штаце Дэлавэр, і яе камерцыйнай даччынай кампаніі OpenAI Global, LLC, створанай у 2019 годзе.

OpenAI вядомая сямействам вялікіх моўных мадэляў GPT, серыяй мадэляў пераўтварэння тэксту ў выяву DALL-E і мадэллю пераўтварэння тэксту ў відэа пад назвай Sora.[8] Выпуск чат-бота ChatGPT у лістападзе 2022 года лічыцца каталізатарам шырокай цікавасці да генератыўнага штучнага інтэлекту. Задэклараваная місія OpenAI заключаецца ў распрацоўцы «бяспечнага і карыснага» штучнага інтэлекту агульнага прызначэння (англ.: Artificial general intelligence, AGI), які вызначаецца як «высокааўтаномныя сістэмы, якія пераўзыходзяць людзей у выкананні найбольш эканамічна каштоўнай працы».

Microsoft валодае прыблізна 49 % акцый арганізацыі. Станам на 2023 год інвестыцыі ад Microsoft складалі 13 мільярдаў долараў.[9] Microsoft таксама прадастаўляе вылічальныя рэсурсы для OpenAI праз воблачную платформу Microsoft Azure.[10]

Ілан Маск і Сэм Альтман запусцілі OpenAI ў канцы 2015 з мэтай стварыць адкрытую арганізацыю, якая працуе на карысць грамадства, а не дзяржавы ці карпарацыі. Адкрытасць мела на мэце пазбегнуць канцэнтрацыі ўлады, якую дае ШІ, у адных руках. У той час арганізацыя планавала адкрыта супрацоўнічаць з усімі асобамі і ўстановамі, а таксама публікаваць усе вынікі сваіх даследаванняў.[11] Сустаршынямі OpenAI сталі яе заснавальнікі, Ілан Маск і Сэм Альтман.[12]

Інвестары збіраліся укласці ў OpenAI 1 млрд даляраў, але ў першыя гады планавалася выдаткаваць толькі невялікую частку гэтай сумы.[13] OpenAI атрымала падтрымку ад Рыда Хофмана, Гэйба Ньюэла, Пітэра Тыля, Грэга Брокмана (былога тэхнічнага дырэктара кампаніі Stripe), Джэсікі Лівінгстан, кампаній Amazon Web Services і Infosys.[14][15]

Усяго на момант заснавання ў арганізацыі працавала 9 чалавек. Тэхнічным дырэктарам быў Грэг Брокман, дырэктарам па даследаваннях — Ілля Суцкевер.[16], Іншыя супрацоўнікі — Трэвар Блэквелл, Вікі Чун, Андрэй Карпаты, Дэрк Кінгма, Джон Шульман, Памэла Вагата, Войцэх Зарэмба — раней працавалі ў вядомых акадэмічных групах, Facebook AI і Google.[17] Кансультантамі выступілі Пітэр Эбіл, Ёшуа Бенжыа[en], Алан Кэй[en], Сяргей Левін, Вішал Сіка. Вясной 2016 года да каманды далучыўся Іэн Гудфелаў[en], які прыйшоў з Google Brain, а таксама Пітэр Эбіл з лабараторыі BAIR (англ.: Berkeley Artificial Intelligence Research), які займаўся ў праграме навучання робатаў Brett (англ.: Berkeley Robot for the Elimination of Tedious Tasks).[18]

20 лютага 2018 года Ілан Маск выйшаў з рады дырэктараў OpenAI праз магчымы канфлікт інтарэсаў. З таго моманту савет дырэктараў складаўся з Грэга Брокмана, Іллі Суцкевера, Холдэна Карноўскі і Сэма Альтмана.

17 лістапада 2023 года, без папярэдняга паведамлення, быў звольнены CEO арганізацыі Сэм Альтман. Аднак ужо 22 лістапада 2023 года OpenAI заявіла, што Альтман вяртаецца на сваю пасаду. Вяртанне было звязана з тым, што абураныя супрацоўнікі OpenAI абяцалі звольніцца ўслед за Альтманам, калі яго не вернуць.[19]

Лістападаўскі крызіс не адбіўся на фінансавых паказчыках OpenAI. Да канца 2023 года аб’ём яе выручкі перавысіў 1,6 млрд $, прадэманстраваўшы рост на 23 % у параўнанні з кастрычніцкай ацэнкай (1,3 млрд $).[20]

1 сакавіка 2024 года стала вядома аб падпісанні пагаднення аб партнёрстве паміж OpenAI і стартапам па распрацоўцы робатаў-гуманоідаў Figure AI.[21]

У красавіку 2024 года OpenAI адкрыла офіс у Токіа, які стаў яе першым прадстаўніцтвам у Азіі. Прэзідэнтам японскага падраздзялення стаў Тадаа Нагасакі.

У пачатку мая 2024 года з’явіліся чуткі аб хуткім запуску OpenAI ўласнай пошукавай сістэмы на аснове ШІ. Сама арганізацыя іх афіцыйна не пракаментавала, аднак раней заяўляла аб адпаведных распрацоўках.[22]

15 мая 2024 года сузаснавальнік і навуковы кіраўнік OpenAI Ілля Суцкевер абвясціў аб сваім сыходзе з OpenAI.[23]

25 ліпеня 2024 года OpenAI анансавала прататып пошукавай сістэмы на базе ШІ «SearchGPT».[24]

7 жніўня 2025 года OpenAI прэзентавала новую мадэль штучнага інтэлекту GPT-5.

  1. OpenCorporates — 2010. Праверана 8 студзеня 2023.
  2. https://www.crunchbase.com/organization/openai
  3. а б в https://www.geekwire.com/2019/microsoft-invests-1-billion-openai-vows-build-ai-technology-platform-unprecedented-scale/ Праверана 22 ліпеня 2019.
  4. Statement on AI Risk: Mitigating the risk of extinction from AI should be a global priority alongside other societal-scale risks such as pandemics and nuclear war.CAIS, 2023. Праверана 2 чэрвеня 2024.
  5. US tax Form 990
  6. https://thestack.technology/microsoft-invests-in-openai/ Праверана 26 лютага 2023.
  7. Entity Details :: OpenCorporates. opencorporates.com. Праверана 7 верасня 2024.
  8. Jindal, Siddharth. OpenAI Steals the Spotlight with Sora ✨ (англ.). AIM (16 лютага 2024). Праверана 7 верасня 2024.
  9. Bloomberg, Dina Bass /. Sam Altman Joins Microsoft After OpenAI Ousting (англ.)(недаступная спасылка). TIME (20 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2024. Праверана 7 верасня 2024.
  10. Roth, Emma. Microsoft spent hundreds of millions of dollars on a ChatGPT supercomputer (англ.). The Verge (13 сакавіка 2023). Праверана 7 верасня 2024.
  11. Gershgorn, Dave. New ‘OpenAI’ Artificial Intelligence Group Formed By Elon Musk, Peter Thiel, And More (англ.). Popular Science (12 снежня 2015). Праверана 7 верасня 2024.
  12. Kraft, Amy. OpenAI: Elon Musk invests in $1B effort to thwart the dangers of artificial intelligence - CBS News (англ.). www.cbsnews.com (14 снежня 2015). Праверана 7 верасня 2024.
  13. Kraft, Amy. OpenAI: Elon Musk invests in $1B effort to thwart the dangers of artificial intelligence - CBS News (англ.). www.cbsnews.com (14 снежня 2015). Праверана 7 верасня 2024.
  14. Silicon Valley investors to bankroll artificial-intelligence center (англ.). The Seattle Times (13 снежня 2015). Праверана 7 верасня 2024.
  15. Elon Musk departs from OpenAI; Gabe Newell and others join as donors (англ.). Neowin (7 верасня 2024). Праверана 7 верасня 2024.
  16. Silicon Valley investors to bankroll artificial-intelligence center (англ.). The Seattle Times (13 снежня 2015). Праверана 7 верасня 2024.
  17. Levy, Steven. How Elon Musk and Y Combinator Plan to Stop Computers From Taking Over (англ.). Backchannel (12 снежня 2015). Праверана 7 верасня 2024.
  18. Berkeley’s Preschool for Robots (англ.). Bloomberg.com. Праверана 7 верасня 2024.
  19. Страсти по ИИ: как Сэма Альтмана уволили из OpenAI, а потом вернули обратно (руск.). bcs-express.ru. Праверана 7 верасня 2024.
  20. Разработчик нейросети ChatGPT нарастил доходы - Газета.Ru | Новости (руск.). Газета.Ru (7 верасня 2024). Праверана 7 верасня 2024.
  21. Создатель ChatGPT займется разработкой ИИ для роботов-гуманоидов (руск.). РБК (1 сакавіка 2024). Праверана 7 верасня 2024.
  22. Бритенков, Андрей. ChatGPT превратится в поисковик (руск.). Hi-Tech Mail (3 мая 2024). Праверана 7 верасня 2024.
  23. Илья Суцкевер объявил об уходе из OpenAI (руск.). Forbes.ru (15 мая 2024). Праверана 7 верасня 2024.
  24. OpenAI анонсировала прототип нового поисковика на базе искусственного интеллекта (руск.). Forbes.ru (25 ліпеня 2024). Праверана 7 верасня 2024.