Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
12 студзеня 2026 года
258 668 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Мінск (да 29 ліпеня 1939 г. — Менск) — сталіца і найбуйнейшы горад Беларусі.
Упершыню згадваецца ў «Аповесці мінулых часоў» пад 1067 годам. З канца XI — пачатку XII ст. цэнтр Менскага княства. З пачатку XIV ст. у складзе Вялікага Княства Літоўскага. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе ў складзе Расійскай імперыі, цэнтр аднайменнай губерні. 25 сакавіка 1918 года ў Мінску абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. 18 сакавіка 1921 года канчаткова адышоў да БССР, сталіца савецкай рэспублікі. У Другую сусветную вайну пад нямецкай акупацыяй, дзейнічала савецкае падполле. У вайну горад моцна зруйнаваны, пазней атрымаў званне горада-героя. Адбудаваны ў 1946—1950-я гады. З канца 1991 года сталіца незалежнай Беларусі (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Самую старажытную эпоху ў гісторыі чалавецтва адкрыў французскі археолаг.
- На хрысціянскіх надмагіллях часта сустракаецца лацінскае выслоўе, напачатку адрасаванае Юпітэру.
- Назва пінгвінаў Адэлі ўзыходзіць да імя жонкі французскага мараплаўцы.
- Літаратурная Ганкураўская прэмія можа быць прысуджана аўтару толькі адзін раз, але Рамэн Гары атрымаў яе двойчы.
- У часткі пацыентаў, якія перанеслі аперацыю пратэзавання сардэчных клапанаў, развіваецца памежнае псіхічнае захворванне.
- Шматтомная «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі» ўключае больш за пятнаццаць тысяч артыкулаў.
Выява дня
Актуальныя падзеі
- Падкантрольныя міжнародна прызнанаму ўраду войскі ў ходзе грамадзянскай вайны ў Емене занялі Адэн. (8 студзеня)
- Экватарыяльная Гвінея перанесла сталіцу з Малаба ў Сьюдад-дэ-ла-Пас. (4 студзеня)
- ЗША нанеслі авіяўдары па Венесуэле і заявілі аб затрыманні Нікаласа Мадура разам з жонкай. (3 студзеня)
- Балгарыя далучылася да еўразоны. (1 студзеня)
Дзень у гісторыі
- 1581: Пінск атрымаў герб.
- 1591: Мінск атрымаў герб.
- 1876: Нарадзіўся амерыканскі пісьменнік Джэк Лондан.
- 1895: У Мінску пачала працаваць першая электрастанцыя.
- 1919: Паўстанне спартакістаў у Берліне задушана.
- 1945: Пачалася Вісла-Одэрская аперацыя савецкіх войск.
- 1985: Заснаваны Мастоўскі дзяржаўны музей «Лес і чалавек».
- 1989: Прайшоў апошні перапіс насельніцтва СССР.
- 2007: Уведзена ў эксплуатацыю Салігорская ГЭС.
- 2010: Катастрафічнае землетрасенне здарылася на Гаіці.
Вікістужка
- 28 ліпеня 2025 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 255 000-ы артыкул.
- 20 чэрвеня 2025 — У Беларускай Вікіпедыі зроблена 5 000 000 правак.