Перайсці да зместу

IBM

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
IBM
Ранні прататып Уотсана ў Ёрктаўн-Хайтс, штат Нью-Ёрк.
Ранні прататып Уотсана ў Ёрктаўн-Хайтс, штат Нью-Ёрк.
Тып software company[d], бізнес, прадпрыемства, тэхналагічная кампанія[d], публічная кампанія, professional services firm[d], multinational corporation[d] і арганізацыя
Лістынг на біржы Нью-Ёркская фондавая біржа
Заснаванне 16 чэрвеня 1911
Заснавальнікі Charles Ranlett Flint[d] і Thomas John Watson, Sr.[d]
Краіна
Адрас
Галіна індустрыя праграмнага забеспячэння[d], computer industry[d], IT service management[d], information technology consulting[d] і IT
Абарот
  • 62,8 млрд $ (2024)[4]
Аперацыйны прыбытак
  • 5,8 млрд $ (2024)[4]
Чысты прыбытак
  • 6,02 млрд $ (2024)[4]
Актывы
  • 156 млрд $ (2020)[5]
Капіталізацыя
  • 282 млрд $ (2 снежня 2025)[6]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 352 600 чал. (2019)[7]
Дэвіз «Think!» (англ.: «Думай!»)
Даччыныя кампаніі SoftLayer[d][8][9], IBM India Private Limited[d][9], Internet Security Systems[d], Lotus Software[d], Rational Software[d], IBM Denmark[d][9], IBM France[d][9], Companhia IBM Portuguesa[d][9], IBM Nederland[d][9], IBM Deutschland[d][9], IBM Egypt Business Support Services[d][9], IBM Canada[d][9], Bluemix, IBM Research[d], The Weather Company[d], Object Technology International[d][10], Red Hat[d][11], IBM Česká republika[d], IBM Israel[d] і IBM Norge[d]
Сайт ibm.com (англ.)

«International Business Machines Corporation» (NYSE: IBM) ці IBM — амерыканская транснацыянальная тэхналагічная і кансалтынгавая карпарацыя з штаб-кватэрай у Арманку, Нью-Ёрк, ЗША. IBM распрацоўвае і робіць разнастайную камп’ютарную тэхніку і праграмнае забеспячэнне. Апроч таго, IBM аказвае інфраструктурныя, хостынгавыя і кансалтынгавыя паслугі ў абласцях ад мейнфрэймаўскіх камп’ютараў да нанатэхналогій.[12] На снежань 2011 года IBM была 3-й найбуйнешай публічнай тэхналагічнай кампаніяй у свеце паводле рыначнай капіталізацыі.[13][14]

Кампанія была заснавана ў 1911 годзе як Computing Tabulating Recording Corporation праз зліццё трох кампаній: Tabulating Machine Company, «International Time Recording Company» і «Computing Scale Corporation».[15] Назву «International Business Machines» кампанія атрымала ў 1924 годзе ад уласнай даччынай кампаніі ў Канадзе і, пазней, Паўднёвай Амерыцы. За ўнікальную карпаратыўную культуру і брэндынг кампанія атрымала мянушку «Big Blue» (ад англійскага «Блакітны волат»).

IBM мае найбольшую колькасць патэнтаў сярод тэхналагічных кампаній ЗША. Па ўсім свеце размешчана 9 даследчых лабараторый.[16] Супрацоўнікі кампаніі 5 разоў былі лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі, чатыры разы атрымлівалі Прэмію Цьюрынга, 9 разоў — Нацыянальны медаль у вобласці тэхналогій і інавацый, і 5 разоў — Нацыянальны навуковы медаль.[17] Сярод вынаходніцтваў IBM: банкамат, дыскета, цвёрды дыск, картка з магнітнай паласой, рэляцыйная база даных, Universal Product Code, фінансавы своп, камп’ютарная сістэма SABRE, DRAM, сістэма штучнага інтэлекту Watson і іншыя.

Зноскі