NBC
| NBC | |
|---|---|
| Нацыянальная шырокавяшчальная кампанія | |
| | |
| Краіна |
|
| Зона вяшчання |
|
| Час вяшчання | кругласутачна |
| Мова вяшчання | англійская |
| Фармат выявы |
480i (стандартнае разрозненне) 1080i (высокае разрозненне) |
| Дата пачатку вяшчання |
15 лістапада 1926 (радыёвяшчанне) 1 ліпеня 1938 (тэлевяшчанне) |
| Доля аўдыторыі | 42,3 %[1] (, ) |
| Заснавальнік | Давід Сарноў |
| Уладальнік | NBC Universal |
| Раннія назвы | NBC Red Network |
| Слоган | More colorful. («Яшчэ больш фарбаў») |
| Сайт | nbc.com |
Нацыяна́льная шырокавяшча́льная кампа́ния, скар. «Эн-бі-сі́» (англ.: National Broadcasting Company, скар. NBC) — амерыканская тэлевізійная сетка са штаб-кватэрай, якая знаходзіцца ў небаскробе GE Building у Ракфелераўскім цэнтры ў Нью-Ёрку, і з дадатковымі асноўнымі офісамі ў Бербанку (штат Каліфорнія) і Чыкага. Тэлекампанію часта завуць «паўлінам» з-за яе стылізаванага лагатыпа, створанага першапачаткова для каляровых тэлеперадач.
Сфарміраваны ў 1926 годзе «Радыёкарпарацыяй Амерыкі» (Radio Corporation of America, RCA), NBC стала першай буйной радыёвяшчальнай сеткай у Злучаных Штатах. У 1986 годзе General Electric выкупіў NBC за $ 6,4 млрд у RCA. General Electric валодаў RCA і NBC да 1930 года, пасля чаго быў вымушаны іх прадаць у выніку антыманапольных абвінавачванняў. Сетка ў наш час з'яўляецца часткай медыякампаніі NBC Universal, падраздзялення General Electric, якая 1 снежня 2009 года набыла пакінутыя 20 % акцый NBC Universal, у кампаніі Vivendi . 3 снежня 2009 года кампанія Comcast абвясціла пра куплю 51 % акцый NBC Universal. NBC даступная ў прыблізна 112 мільёнах хатніх гаспадарках, — 98,6 % гаспадарках, якія маюць тэлевізары. NBC мае 10 станцый, якія належаць і кіруюцца ёю, і каля 200 філіялаў у ЗША. [2][3]
Зноскі
- ↑ Nielson Network Ratings(недаступная спасылка). Nielson,TVByTheNumbers. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2010. Праверана 2010-17-08.
- ↑ Company Overview. NBC Universal. Праверана 25 сакавіка 2008.
- ↑ List of United States over-the-air television networks(недаступная спасылка). Entomology. Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2016. Праверана 25 сакавіка 2008.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- nbc.com — афіцыйны сайт
| NBC на Вікісховішчы |