Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
23 верасня 2026 года
266 827 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Нептун — восьмая і самая далёкая планета Сонечнай сістэмы, таксама з'яўляецца чацвёртай па дыяметры і трэцяй па масе планетай. Маса Нептуна у 17,2 разы, а дыяметр экватара у 3,9 разы большыя чым зямныя. Планета была названа ў гонар рымскага бога мораў, астранамічны сімвал
— стылізаваны трызубец Нептуна.
Выяўлены 23 верасня 1846 года, Нептун стаў першай планетай, адкрытай дзякуючы матэматычным разлікам, а не шляхам рэгулярных назіранняў. Непрадбачаныя змяненні ў арбіце Урана спарадзілі гіпотэзу аб невядомай планеце, гравітацыйным уплывам якой яны і абумоўленыя. Нептун быў знойдзены ў межах прадказанага становішча. Неўзабаве быў адкрыты і яго спадарожнік Трытон, аднак іншыя 13 спадарожнікаў былі невядомыя да XX стагоддзя. Планету наведаў толькі адзін касмічны апарат, «Вояджэр-2» (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- На фоне Млечнага Шляху ў Паўднёвым паўшар’і добра бачная самая блізкая да Зямлі цёмная туманнасць.
- Мінерал калумбіт з’яўляецца рудой ніобію.
- Большасць відаў кітападобных належыць да сямейства дэльфінавых.
- Белы бусел з’явіўся ў Беларусі некалькі стагоддзяў таму, выцесніўшы чорнага бусла.
- Тэкст Канстытуцыі Невады ў Вашынгтон высылалі па тэлеграфе двое сутак.
- Усерасійскі Устаноўчы сход быў разагнаны паводле рашэння УЦВК Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.
- Як асноўны прамысловы працэс атрымання этылену, прапілену і бензолу выкарыстоўваецца піроліз.
Актуальныя падзеі
- Апублікавана апісанне новага віду каціных Leopardus tilcayo. (17 верасня)
- Вынесены прысуд косаўскаму лідару Хашыму Тачы, які абвінавачаны ў ваенных злачынствах. (16 верасня)
- Лявонцій (Тумоўскі) прызначаны апостальскім адміністратарам для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі. (14 верасня)
- Казахстанская тэнісістка Алена Рыбакіна выйграла Адкрыты чэмпіянат ЗША, пасля чаго стала першай ракеткай свету. (12 верасня)
- Завяршыўся 83-і Венецыянскі кінафестываль, Залатога льва атрымаў фільм «Невядомая жанчына» рэжысёркі Май эль-Тукі. (12 верасня)
Дзень у гісторыі
Саудаўская Аравія — Нацыянальны дзень (1932).
- 867: Васілій I арганізаваў забойства візантыйскага імператара Міхаіла III, заняў ягоны трон і заснаваў Македонскую дынастыю.
- 1122: Заключаны Вормскі канкардат паміж рымскім Папам Калікстам II і імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрыхам V.
- 1608: Атрады Яна Пятра Сапегі і Аляксандра Лісоўскага пачалі аблогу Троіца-Сергіева манастыра.
- 1648: У бітве пад Піляўцамі войскі Багдана Хмяльніцкага і Крымскага ханства перамаглі войска Рэчы Паспалітай.
- 1771: Расійскае войска на чале з Аляксандрам Суворавым перамагло канфедэратаў пад камандаваннем Міхала Агінскага ў бітве пры Сталовічах.
- 1793: Скончыўся Гродзенскі сойм — апошні сойм Рэчы Паспалітай.
- 1846: Адкрыта планета Нептун.
- 1939: Памёр Зігмунд Фрэйд, аўстрыйскі псіхіятр.
- 1916: У Вільні скончыліся першыя беларускія настаўніцкія курсы.
- 1944: Горад Талін вызвалены ад нацысцкіх захопнікаў.
Вікістужка
- 24 ліпеня 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 265 000-ы артыкул.
- 12 красавіка 2026 — Падведзены вынікі конкурсу «WikiGap 2026 Belarus».