Перайсьці да зьместу

Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем у Вікіпэдыі,
вольнай энцыкляпэдыі, якую можа рэдагаваць кожны.
Акопы на заходнім фронце
Акопы на заходнім фронце

Заходні фронт — адзін з тэатраў ваенных дзеяньняў Першай сусьветнай вайны (1914—1918).

Гэты фронт ахопліваў тэрыторыю Бэльгіі, Люксэмбургу, Эльзасу, Лятарынгіі, райнскія правінцыі Нямеччыны, а таксама паўночны ўсход Францыі. Працягласьць фронту ад ракі Шэльды да швайцарскай граніцы складала 480 кілямэтраў, у глыбіню — 500 кілямэтраў, ад Райну да Кале. Заходняя частка тэатру ваенных дзеяньняў уяўляла сабою раўніну з разгалінаванай дарожнай сеткай, зручную для дзеяньняў буйных вайсковых аб’яднаньняў; усходняя частка пераважна горная (Ардэны, Аргоны, Вагезы) абмяжоўвала свабоду манэўру войскаў. Асаблівасьцю Заходняга фронту было яго прамысловае значэньне (вугальныя капальні, жалезная руда, разьвітая апрацоўчая прамысловасьць).

У сваіх спробах прарваць лінію фронту абодва бакі ўжывалі новыя ваенныя тэхналёгіі: атрутныя газы, самалёты, танкі. Нягледзячы на пазыцыйны характар баёў, Заходні фронт меў найважнейшае значэньне для заканчэньня вайны. Вырашальнае наступленьне саюзьнікаў увосень 1918 году прывяло да паразы нямецкай арміі і заканчэньня Першай сусьветнай вайны.
(артыкул цалкам…)

Мапа
Мапа

Беларуска-латвійскія дачыненьні — двухбаковыя міжнародныя дачыненьні Беларусі і Латвіі.

Беларуска-латвійская граніца была зацьверджаная Дамоваю ад 1994 году. Абедзьве дзяржавы мелі сяброўства ў Арганізацыі бясьпекі і супрацы ў Эўропе. Гістарычна землі Беларусі і Латвіі былі павязаныя гандлёва Дзьвіной. Пазьней абедзьве краіны ўваходзілі ў склад Рэч Паспалітай, Расейскай імпэрыі і Савецкага Саюзу. Ад 2022 году ўрад Беларусі ўвёў бязьвізавы ўезд для грамадзянаў Латвіі неабмежаваную колькасьць разоў пры знаходжаньні ў Беларусі да 90 дзён у каляндарным годзе. У Латвіі налічвался 24 беларускія суполкі.
(артыкул цалкам…)

Актуальныя падзеі


Памерлі: Озі Осбарн (76 гадоў)

Гэты дзень у гісторыі

Палада, здымак з тэлескопа Hubble
Палада, здымак з тэлескопа Hubble

28 сакавіка: Дзень працаўнікоў побытавага абслугоўваньня насельніцтва і жытлова-камунальнай гаспадаркі ў Беларусі

  • 1797 — у ЗША запатэнтавалі пральную машыну
  • 1802 — нямецкі астраном Генрых Вільгельм Ольбэрс адкрыў Паладу, другі вядомы чалавецтву астэроід (на выяве)
  • 1930 — улады Турэччыны афіцыйна перайменавалі Канстантынопаль у Стамбул
  • 1949Турэччына першай з мусульманскіх краінаў вызнала дзяржаву Ізраіль
  • 1953 — каля вёскі Запруды (Кобрыншчына) адбылася ўзброеная сутычка беларускага партызанскага аддзелу з МГБ, у часе якой загінуў Сымон Міхальчук
  • 1979 — адбылася аварыя на АЭС Тры-Майл-Айлэнд (ЗША), адна з найцяжэйшых у гісторыі ядзернае энэргетыкі
  • Ці ведаеце вы...

    З новых артыкулаў (1—31 студзеня)
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.