Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
27 снежня 2025 года
258 225 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Інданезія, Рэспубліка Інданезія — дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі, размешчаная на 17508 астравах найбуйнейшага ў свеце Малайскага архіпелага (астравы Калімантан, Суматра, Ява, Сулавесі, Балі і інш.) і заходняй частцы вострава Новая Гвінея. Мае сухапутныя межы з Малайзіяй, Папуа-Новай Гвінеяй і Усходнім Тыморам. Сухапутная тэрыторыя — 1,9 млн км². Марская акваторыя (унутранае мора, тэрытарыяльныя і архіпелагавыя воды, асобная эканамічная зона) — 7,9 млн км². Насельніцтва — больш за 250 млн чалавек (4-е месца ў свеце). Сталіца — Джакарта (в. Ява) з насельніцтвам звыш 10 млн чал. Афіцыйная мова — інданезійская. Грашовая адзінка — інданезійская рупія. Нацыянальнае свята — Дзень абвяшчэння незалежнасці, 17 жніўня (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Алелі могуць распаўсюджвацца аўтастопам.
- Від павукоў-вегетарыянцаў быў названы ў гонар пісьменніка і выдуманай пантэры.
- Сярод фігур манумента «Тысячагоддзе Расіі» ёсць чацвёра вялікіх князёў літоўскіх.
- Ля вытокаў сацыяльнай і карэкцыйнай псіхалогіі ў Бразіліі стаяла ўраджэнка Гродна.
- У выніку найбуйнейшага акту экалагічнай вайны ў гісторыі загінула прынамсі пяцьсот тысяч чалавек.
- Асновай кейнсіянства з'яўляецца ідэя, што рынкі не заўсёды здольныя самастойна забяспечыць поўную занятасць і стабільны эканамічны рост.
- У Паўднёвай Карэі арганізавалі кампанію па зборы золата дзеля пераадолення фінансавага крызісу.
Выява дня
Актуальныя падзеі
- Ізраіль першым з дзяржаў-членаў ААН афіцыйна прызнаў незалежнасць Самаліленда. (26 снежня)
- Усман Дэмбеле названы найлепшым футбалістам планеты паводле версіі ФІФА. (16 снежня)
- Вызвалены і вывезены з Беларусі 123 асобы, у тым ліку Алесь Бяляцкі, Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка і іншыя дзеячы. (13 снежня)
Дзень у гісторыі
- 795: Леў III стаў 96-м Папам Рымскім.
- 1633: Памёр Мялецій Сматрыцкі, полацкі архіепіскап, пісьменнік.
- 1654: Нарадзіўся швейцарскі матэматык Якаб Бернулі.
- 1831: Чарльз Дарвін узышоў на карабель «Бігль», каб выправіцца ў пяцігадовае падарожжа.
- 1918: Рада БНР пераехала з Вільні ў Гродна.
- 1934: Персія змяніла назву на Іран.
- 1949: Каралева Нідэрландаў прызнала суверэнітэт Інданезіі.
- 1960: «The Beatles» упершыню выступілі ў Англіі.
- 1991: Устаноўлены дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай.
Вікістужка
- 28 ліпеня 2025 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 255 000-ы артыкул.
- 20 чэрвеня 2025 — У Беларускай Вікіпедыі зроблена 5 000 000 правак.