Перайсці да зместу

TLE

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

TLE (скарочана ад анг. two-line element set, двухрадковы набор элемэнтаў) — двухрадковы фармат дадзеных, што ўяўляе сабой набор элементаў арбіты для спадарожніка Зямлі.

Фармат TLE быў вызначаны групоўкай NORAD і, адпаведна, выкарыстоўваецца ў NORAD, NASA і іншых сістэмах, якія ўжываюць дадзеныя групоўкі NORAD для вызначэння месцазнаходжання пэўных касмічных аб’ектаў. Мадэль SGP4/SDP4/SDP8 можа скарыстаць фармат TLE для вылічэння дакладнага становішча спадарожніка ў пэўны час. Арбітальныя элементы вызначаюцца для многіх тысяч касмічных аб’ектаў з базы дадзеных NORAD і вольна шырацца для далейшага выкарыстання ў Інтэрнэце. TLE заўсёды складаецца з двух радкоў фарматаванага тэксту. Апроч таго, ім можа папярэднічаць радок з назвай аб’екта.

Форма дадзеных

[правіць | правіць зыходнік]

Ніжэй прыведзены прыклад TLE для аднаго з модуляў Міжнароднай касмічнай станцыі і яго расшыфроўка.

ISS (ZARYA)             
1 25544U 98067A   08264.51782528 -.00002182  00000-0 -11606-4 0  2927
2 25544  51.6416 247.4627 0006703 130.5360 325.0288 15.72125391563537

Загаловак (неабавязковы радок)

[правіць | правіць зыходнік]
Image
Загаловак
Нумар Вочка Зьмест Прыклад
101-24НазваISS (ZARYA)

Першы радок (абавязковы)

[правіць | правіць зыходнік]
Image
Першы радок
Нумар Вочка Зьмест Прыклад
101-01Нумар радка1
203-07Нумар спадарожніка ў базе дадзеных NORAD25544
308-08Класіфікацыя(U=Unclassified — не сакрэтны)U
410-11Міжнароднае пазначэньне (дзьве апошнія лічбы года запуску)98
512-14Міжнароднае пазначэньне (нумар запуска сёлета)067
615-17Міжнароднае пазначэньне (частка запуску)A
719-20Рок эпохі (дзьве апошнія лічбы)08
821-32Час эпохі (цэлая частка — нумар дня ў годзе, дробавая — частка дня)264.51782528
934-43Першая вытворная ад сярэдняга руху (паскарэньне), дзелёная на два [віток/дзень²]-.00002182
1045-52Другая вытворная ад сярэдняга руху, дзелёная на шэсць (маецца на ўвазе, што лік пачынаецца з дзесятковага падзельніка) [віток/дзень³]00000-0
1154-61Каэфіцыент тармажэньня B* (маецца на ўвазе, што лік пачынаецца з дзесятковага падзельніка)-11606-4
1263-63Спрадвечна — тыпы эфемерыд, зараз — заўсёды лік 00
1365-68Нумар (версія)292
1469-69Кантрольная сума па модулі 107

Другі радок (абавязковы)

[правіць | правіць зыходнік]
Image
Другі радок
Нумар Вочка Зьмест Прыклад
101-01Нумар радка2
203-07Нумар спадарожніка ў базе дадзеных NORAD25544
309-16Нахіленьне арбіты ў градусах51.6416
418-25Даўгата ўзыходнага вузла ў градусах247.4627
527-33Эксцэнтрысітэт (маецца на ўвазе, што лік пачынаецца з дзесятковага падзельніка)0006703
635-42Аргумент перыцэнтра ў градусах130.5360
744-51Сярэдняя анамалія ў градусах325.0288
853-63частасць абегаў [віток/дзень]15.72125391
964-68Нумар вітка на момант эпохі56353
1069-69Кантрольная сума па модулі 107
  1. Trackingprogramme und TLE-Quellen (англ.)
  2. Models for Propagation of NORAD Element Sets (pdf-Datei, englisch; 485 kB)
  3. NASA: Definition of Two-line Element Set Coordinate System Архівавана 13 мая 2020. (англ.)
  4. NASA Human Space Flight: Real Time Data, ISS Trajectory Data Архівавана 25 снежня 2019. (англ.)