Перайсьці да зьместу

Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем у Вікіпэдыі,
вольнай энцыкляпэдыі, якую можа рэдагаваць кожны.
Акопы на заходнім фронце
Акопы на заходнім фронце

Заходні фронт — адзін з тэатраў ваенных дзеяньняў Першай сусьветнай вайны (1914—1918).

Гэты фронт ахопліваў тэрыторыю Бэльгіі, Люксэмбургу, Эльзасу, Лятарынгіі, райнскія правінцыі Нямеччыны, а таксама паўночны ўсход Францыі. Працягласьць фронту ад ракі Шэльды да швайцарскай граніцы складала 480 кілямэтраў, у глыбіню — 500 кілямэтраў, ад Райну да Кале. Заходняя частка тэатру ваенных дзеяньняў уяўляла сабою раўніну з разгалінаванай дарожнай сеткай, зручную для дзеяньняў буйных вайсковых аб’яднаньняў; усходняя частка пераважна горная (Ардэны, Аргоны, Вагезы) абмяжоўвала свабоду манэўру войскаў. Асаблівасьцю Заходняга фронту было яго прамысловае значэньне (вугальныя капальні, жалезная руда, разьвітая апрацоўчая прамысловасьць).

У сваіх спробах прарваць лінію фронту абодва бакі ўжывалі новыя ваенныя тэхналёгіі: атрутныя газы, самалёты, танкі. Нягледзячы на пазыцыйны характар баёў, Заходні фронт меў найважнейшае значэньне для заканчэньня вайны. Вырашальнае наступленьне саюзьнікаў увосень 1918 году прывяло да паразы нямецкай арміі і заканчэньня Першай сусьветнай вайны.
(артыкул цалкам…)

Мапа
Мапа

Беларуска-латвійскія дачыненьні — двухбаковыя міжнародныя дачыненьні Беларусі і Латвіі.

Беларуска-латвійская граніца была зацьверджаная Дамоваю ад 1994 году. Абедзьве дзяржавы мелі сяброўства ў Арганізацыі бясьпекі і супрацы ў Эўропе. Гістарычна землі Беларусі і Латвіі былі павязаныя гандлёва Дзьвіной. Пазьней абедзьве краіны ўваходзілі ў склад Рэч Паспалітай, Расейскай імпэрыі і Савецкага Саюзу. Ад 2022 году ўрад Беларусі ўвёў бязьвізавы ўезд для грамадзянаў Латвіі неабмежаваную колькасьць разоў пры знаходжаньні ў Беларусі да 90 дзён у каляндарным годзе. У Латвіі налічвался 24 беларускія суполкі.
(артыкул цалкам…)

Актуальныя падзеі


Памерлі: Озі Осбарн (76 гадоў)

Гэты дзень у гісторыі

1-я імпэратрыца Францыі Жазэфіна Багарнэ
1-я імпэратрыца Францыі Жазэфіна Багарнэ

9 сакавіка: Міжнародны дзень DJ

  • 1309Папа Рымскі Клімэнт V пасяліўся ў дамініканскім кляштары ў Авіньёне (Францыя)
  • 1652 — на сойме Рэчы Паспалітай упершыню скарысталі права liberum veto
  • 1659Трынаццацігадовая вайна: маскоўская залога ў Горадні разам з ваяводам здалася войску гетмана Паўла Яна Сапегі
  • 1796Напалеон Банапарт ажаніўся з Жазэфінай Багарнэ
  • 1918 — Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду абвясьціў Другую Ўстаўную грамату Беларускае Народнае Рэспублікі
  • 1930 — у Кіеве распачаўся судовы працэс над прадстаўнікамі ўкраінскае інтэлігенцыі, вядомы як Працэс Суполкі вызваленьня Ўкраіны
  • 1933 — у ЗША скасавалі залаты стандарт
  • 1959 — на цацачным кірмашы ў Нью-Ёрку прэзэнтавалі ляльку Барбі
  • Ці ведаеце вы...

    З новых артыкулаў (1—31 студзеня)
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.