Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
10 сакавіка 2026 года
261 984 артыкулы на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

World Open 2014 (таксама вядомы як Gujinggong Liquor Haikou World Open 2014 — ад назваў спонсара і горада, у якім праходзіў турнір) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 10 па 16 сакавіка 2014 года ў міжнародным выставачным цэнтры Хайнаня, у горадзе Хайкоу, Кітай. Турнір стаў 32-м розыгрышам World Open, які быў заснаваны ў 1982 годзе пад назвай Professional Players Tournament, а таксама праходзіў пад назвамі Гран-пры (1984—2000, 2004—2009) і кубак LG (2001—2003). Кампанія Gujinggong Liquor у другі раз запар спансавала World Open. Прызавы фонд турніру склаў £478,000 (на £53,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £85,000 атрымаў пераможца.
64 снукерысты гулялі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. Па прычыне павялічэння колькасці ўдзельнікаў у параўнанні з мінулымі гадамі ў першых раўндах (да паядынкаў 1/8 фіналу) выкарыстоўвалася 6 гульнявых сталоў. Пераможцам турніру стаў англічанін Шон Мёрфі (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Апошняя літара беларускага алфавіта абазначае нелабіялізаваны галосны гук сярэдняга рада ніжняга пад’ёму.
- Паводле адной з версій, правобразам герба «Пагоня» сталі выявы бога Пяркунаса, які скакаў па небе.
- Перакананне аўтарытэтных астраномоў аб тым, што астэроідаў існуе толькі чатыры, развянчаў аматар.
- Савецкія вайскоўцы ў Анголе дамагаліся паразумення з саюзнікамі праз святы.
- Спрэчны характар смерці Джэфры Эпштэйна спарадзіў інтэрнэт-мем.
- Суданскі генерал выхваляўся масавымі забойствамі на прамой трансляцыі ў TikTok.
- Гродзенскія вербы ў адрозненне ад віленскіх маюць характэрную плоскую форму.
Актуальныя падзеі
- Вышэйшым кіраўніком Ірана абраны Маджтаба Хаменеі. (8 сакавіка)
- Памёр Уладзімір Карызна, беларускі паэт, перакладчык. (5 сакавіка)
- Ізраіль і ЗША нанеслі ўдары па Іране, загінуў духоўны лідар і фактычны правіцель краіны Алі Хаменеі. (28 лютага)
- На фоне памежных сутыкненняў Пакістан абвясціў аб адкрытай вайне з Афганістанам. (27 лютага)
Дзень у гісторыі
- 1801: Першы перапіс насельніцтва ў Вялікабрытаніі.
- 1876: Першы паспяховы званок па тэлефоне.
- 1919: Бальшавікі абвяшчаюць Украінскую ССР з сталіцай у Харкаве.
- 1939: У Мінску прэм’ерай оперы «Міхась Падгорны» Яўгена Цікоцкага адкрыўся будынак Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
- 1945: Самы цяжкі налёт амерыканскіх бамбардзіроўшчыкаў B-29 на горад Токіа, вялікія разбурэнні і ахвяры сярод жыхароў горада.
- 1959: Пачатак паўстання супраць кітайскага панавання ў Тыбеце.
- 1972: Выбух на Мінскім радыёзаводзе, пад абвалам загінула 120 чалавек, больш за 100 пацярпела.
- 1977: Адкрыты кольцы Урана.
Вікістужка
- 4 лютага 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 260 000-ы артыкул.
- 28 ліпеня 2025 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 255 000-ы артыкул.