Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
16 жніўня 2026 года
265 616 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

«Вожык у тумане» (руск.: Ёжик в тумане) — савецкі мультыплікацыйны фільм, зняты Юрыем Нарштэйнам у 1975 годзе на студыі «Саюзмультфільм». Распавядае пра Вожыка, які выпраўляецца ў госці да свайго сябра Мядзведзіка і губляецца ў тумане. Заблукаўшы, ён апынаецца ў дзіўным свеце, які насяляюць як страшныя істоты, так і зычлівыя, добрыя, у свеце цішыні і шолаху, свеце цемры, высокай травы і ваблівых зор.
Даследчыкі адзначаюць, што на стылістыку фільма ўплывалі культурныя традыцыі розных краін і народаў (у тым ліку тэатр і жывапіс Усходу, творы Паўля Клее, Андрэя Рублёва, Юрыя Васняцова). Фільм атрымаў прызы шэрагу міжнародных кінафестываляў, стваральнікі стужкі сталі лаўрэатамі Дзяржаўнай прэміі СССР (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Самым далёкі ад Зямлі аб’ект, які наведаў касмічны зонд, знаходзіцца на адлегласці 6,5 млрд км.
- Звычайны лапатанос найлепш сярод асятровых адаптаваўся да жыцця ў рэках з моцнай плынню.
- Толькі адзіны звон Віцебска перажыў пакаранне за забойства Іасафата Кунцэвіча.
- Пры спробе вызначыць этнічны склад Паўночна-Заходняга краю выявілі чарнарусаў, бужан, яцвягаў ды крывічоў.
- Нацысцкае падполле выкарыстоўвала пераклад дапаможніка савецкіх партызан.
- У творчасці Рыгора Барадуліна асабліва часта сустракаецца вобраз маці.
Актуальныя падзеі
- Поўнае сонечнае зацьменне назіралася над Арктыкай, Грэнландыяй, Ісландыяй, Атлантычным акіянам, Іспаніяй. (12 жніўня)
- Разбуральнае землетрасенне здарылася на захадзе Калумбіі. (10 жніўня)
- Турцыя, Саудаўская Аравія і Пакістан падпісалі Меканскае абарончае пагадненне. (7 жніўня)
Дзень у гісторыі
- 965: Візантыя пад кіраўніцтвам Нікіфара II Фокі адваявала Тарсус.
- 1284: Філіп IV Прыгожы ажаніўся з Іаанай I Наварскай.
- 1634: Мсціславу нададзена магдэбургскае права і герб.
- 1920: Польскія сілы пад камандваннем Юзафа Пілсудскага контратакавалі пад Варшавай, прымусіўшы Чырвоную армію да адступлення.
- 1930: Створаны першы гукавы каляровы мультфільм.
- 1935: Першае дакументальна зацверджанае ўзыходжанне на гару Гунб’ёрн.
- 1941: У СССР апублікаваны загад, паводле якога чырвонаармейцы, што здаліся ў палон, абвяшчаліся здраднікамі, а іх сем’і пазбаўляліся дзяржаўнай падтрымкі.
- 1945: Падпісаны дагавор аб дзяржаўнай граніцы паміж СССР і Польшчай.
- 1960: Абвешчана незалежнасць Рэспублікі Кіпр.
- 2020: Самы масавы пратэст у гісторыі Беларусі, «Марш за свабоду», на якім было каля 300 000 чалавек.
Вікістужка
- 24 ліпеня 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 265 000-ы артыкул.
- 12 красавіка 2026 — Падведзены вынікі конкурсу «WikiGap 2026 Belarus».