Галоўная старонка
Праверана
Выгляд
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
24 сакавіка 2026 года
262 359 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Тадэвуш Касцюшка (1746 — 1817) — ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, нацыянальны герой у Беларусі, Польшчы і ЗША. Удзельнік барацьбы Рэчы Паспалітай з Расіяй і Прусіяй, а таксама вайны за незалежнасць ЗША. У 1783 годзе, у прызнанне заслуг, Кантынентальны кангрэс надаў яму званне брыгаднага генерала.
Вярнуўшыся ў 1784 годзе на радзіму, Касцюшка далучыўся да арміі Рэчы Паспалітай у званні генерал-маёра ў 1789 годзе. Праз два гады пасля вайны Расіі з Рэччу Паспалітай, якая прывяла да другога падзелу, ён арганізаваў паўстанне ў сакавіку 1794 года і ўзначаліў яго (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Аўтарам першай вядомай геліяцэнтрычнай мадэлі быў Арыстарх Самоскі.
- Дубовыя лясы ў Паўночнай Амерыцы ўтварае дуб чырвоны.
- Насір ад-Дзін Тусі пабудаваў у горадзе Марага найбуйнейшую астранамічную абсерваторыю свайго часу.
- Лічыцца, што першая камерцыйна паспяховая пішучая машынка была сканструявана ў ЗША ў 1867 годзе.
- Брытанскі вайсковы марш 1914 года стаў вельмі папулярны ў Другую сусветную вайну дзякуючы яго жартаўлівай версіі.
- Адметныя рысы беларускага арнаменту ў вышыўцы і ткацтве — упарадкаванасць формы і чырвона-чорная каляровая гама на белым фоне.
Актуальныя падзеі
- Зборная Сенегала пазбаўлена тытула пераможцы Кубка афрыканскіх нацый па футболе. (17 сакавіка)
- У ходзе афгана-пакістанскага канфлікту быў нанесены авіяўдар па шпіталі ў Кабуле. (16 сакавіка)
- Адбылася 98-я цырымонія ўручэння амерыканскай кінапрэміі «Оскар», найлепшым фільмам прызнана «Бітва за бітвай» рэжысёра Пола Томаса Андэрсана. (15 сакавіка)
Дзень у гісторыі
- 1706: Расійскія ўрадавыя войскі на чале з Барысам Шарамецевым узялі Астрахань.
- 1794: Пачатак паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі.
- 1801: Аляксандр I узышоў на расійскі прастол.
- 1809: Рускія войскі на чале з Міхаілам Барклаям-дэ-Толі занялі горад Умеа.
- 1882: Роберт Кох абвясціў аб адкрыцці бактэрыі-ўзбуджальніка туберкулёзу.
- 1919: У Гомелі пачалося антысавецкае паўстанне, узначаленае Уладзімірам Стракапытавым.
- 1976: Вайсковы пераварот у Аргенціне. Пачатак «Бруднай вайны».
- 1999: Пачатак бомбавых удараў НАТА па Югаславіі.
- 2005: Кампанія БеСТ атрымала ліцэнзію на аказанне паслуг сувязі стандарту GSM.
Вікістужка
- 4 лютага 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 260 000-ы артыкул.
- 28 ліпеня 2025 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 255 000-ы артыкул.