Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
26 красавіка 2026 года
263 137 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

«Я абвінавачваю» (фр.: J'accuse) — французская гістарычная драма 2019 года рэжысёра і сцэнарыста Рамана Паланскага. Карціна з’яўляецца экранізацыяй рамана «Афіцэр і шпіён» англійскага пісьменніка Роберта Харыса, галоўныя ролі выканалі Жан Дзюжардэн, Луі Гарэль, Эманюэль Сенье, Грэгары Гадэбуа.
Фільм прысвечаны палітычнаму скандалу канца XIX стагоддзя ў Францыі, які ў свой час моцна падзяліў грамадства і быў выкліканы абвінавачваннямі габрэйскага вайскоўца французскай арміі ў шпіянажы на карысць Германіі падчас франка-прускай вайны. Прэм’ера адбылася 30 жніўня 2019 года ў межах конкурснай праграмы 76-га Венецыянскага кінафестывалю, дзе карціна была ўдастоена Гран-пры журы. Пазней кінастужка была адзначана іншымі намінацыямі і ўзнагародамі (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Доказ у логіцы не стварае ісціннасці выказвання, а з’яўляецца спосабам яе выяўлення.
- Касмолагі мяркуюць, што разрэджаная плазма запаўняе прастору паміж галактыкамі.
- У Беларусі сустракаецца толькі адзін раслінаедны від божых каровак.
- Першая прафесійная опера, галоўнымі героямі якой сталі беларусы, была паказана ў 1784 годзе ў Нясвіжы.
- Зборнік шляхецкіх гавэндаў аўтарства Генрыка Жавускага лічыцца эталонным узорам гэтага жанру.
- Пасля выхада фільма «І бог стварыў жанчыну» актрыса Брыжыт Бардо набыла вядомасць.
- «Вялікі слоўнік беларускай мовы» змяшчае каля 223 тысяч слоў.
Актуальныя падзеі
- На Лонданскім марафоне кеніец Себасцьян Саве ўпершыню ў гісторыі прабег марафонскую дыстанцыю хутчэй як за дзве гадзіны. (26 красавіка)
- Міжнародная кааліцыя, якую ўзначальвалі ЗША, вывела свае войскі з Сірыі. (16 красавіка)
- Здзейснена масавае забойства ў школе ў Аніктшубата (Турцыя). (15 красавіка)
Дзень у гісторыі
- 1607: Заснаваны Джэймстаўн — першае англійскае паселішча на тэрыторыі сучасных ЗША.
- 1795: Расійская імперыя далучыла Курляндскае і Земгальскае герцагства.
- 1828: Пачатак руска-турэцкай вайны 1828—1829 гадоў.
- 1937: Бамбардзіроўка Гернікі падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
- 1938: Памёр Эдмунд Гусерль, нямецкі філосаф, заснавальнік фенаменалогіі.
- 1964: Танганьіка, Занзібар і Пемба абвясцілі аб стварэнні Аб’яднанай Рэспублікі Танганьікі і Занзібара.
- 1966: Землетрасенне ў Ташкенце з эпіцэнтрам у цэнтры горада.
- 1996: «Чарнобыльскі шлях», прымеркаваны да 10-годдзя катастрофы, стаўся найбольш напружаным пунктам «Мінскай вясны — 96».
Вікістужка
- 4 лютага 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 260 000-ы артыкул.
- 28 ліпеня 2025 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 255 000-ы артыкул.