Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
7 кастрычніка 2026 года
267 247 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па эканоміцы штогод у кастрычніку аб’яўляе Шведская каралеўская акадэмія навук, папярэдне выбраўшы іх з кандыдатур, пададзеных Камітэтам прысуджэння прэміі па эканоміцы памяці Альфрэда Нобеля. Узнагароджанне праходзіць разам з лаўрэатамі ў іншых галінах у гадавіну смерці Альфрэда Нобеля 10 снежня.
Нобелеўская прэмія па эканоміцы, ці афіцыйна Прэмія Шведскага дзяржаўнага банка па эканамічных навуках памяці Альфрэда Нобеля, заснаваная Банкам Швецыі ў памяць Альфрэда Нобеля ў 1968 годзе з нагоды 300-годдзя банка і ўручаецца за дасягненні ў эканамічных навуках. Кожнаму лаўрэату належыць медаль, дыплом і грашовая ўзнагарода (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Вынікам рассейвання святла на завіслых часціцах і малекулах паветра з’яўляецца смуга.
- Папа Рымскі Віталіян у 666 годзе ўвёў у літургічны ўжытак арган.
- Упершыню савецкія войскі ўвайшлі ў Афганістан у 1929 годзе.
- Для працы над сцэнарам фільма, намінальна заснаванага на рамане Эрнэста Хэмінгуэя, быў прыцягнуты іншы нобелеўскі лаўрэат.
- На тэрыторыі стадыёна «Лакаматыў» у Гомелі існавала першая ў БССР Дзіцячая чыгунка.
- Жыхары Мінска могуць назіраць за жывой прыродай у заказніку ў межах горада.
- Адна са станцый метро ў Тэгеране ўпрыгожана выявамі і скульптурамі з хрысціянскімі вобразамі.
Актуальныя падзеі
- Здзейснена спроба захопу самалёта ў паветранай прасторы Саудаўскай Аравіі. (30 верасня)
- У Эфіопіі баевікі НФВТ і Фано пачалі сумеснае наступленне супраць урада. (23 верасня)
- Апублікавана апісанне новага віду каціных Leopardus tilcayo. (17 верасня)
Дзень у гісторыі
- 1571: Перамога хрысціян у марской бітве пры Лепанта паміж флотамі Свяшчэннай лігі і Асманскай імперыі, канец асманскага панавання на Міжземным моры.
- 1601: Урачыста асвечаны касцёла Божага Цела ў Нясвіжы.
- 1826: У Масачусетсы адкрылі першую ў ЗША чыгунку.
- 1897: У Вільні створаны «Бунд» — Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі.
- 1949: Абвешчана Германская Дэмакратычная Рэспубліка.
- 1958: Сірыя і Егіпет ліквідавалі свае ўрады, стварыўшы адзіны ўрад Аб’яднанай Арабскай Рэспублікі.
- 1977: Прынята новая Канстытуцыя СССР.
- 1988: У Рызе ўпершыню з 1940 года ўзняты латвійскі сцяг.
- 2001: ЗША пачалі вайсковую аперацыю ў Афганістане.
- 2023: Нападзенне ХАМАС на Ізраіль, палесцінскія баевікі ўварваліся з Сектара Газа.
Вікістужка
- 27 верасня 2026 — Абвешчаны пераможцы ў конкурсе «Вікі любіць вёскі».
- 24 ліпеня 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 265 000-ы артыкул.