Здаецца знайшоў цікавы інструмент для распрацоўкі адначасова і пад iOS і пад Android, але праз нармальны SwiftUI і Jetpack Compose без неабходнасці React Native.
З Новым Годам! 🎄
Сябры, жадаю менш багаў, паразумення з калегамі і каб ШІ не займаўся дурасцю падчас вайбкодынгу! 😊
А яшчэ сямейнага цяпла і дабрабыту! Са святамі!
Інкрэмент! Ці то старэю, ці то проста спазнаў дзэн, але гэта першы раз, калі няма жадання падводзіць нейкія вынікі. Проста атрымліваю асалоду ад таго, што магу і ўмею наўпрост зараз.