Ramantyzm

by Relikt

/
  • Streaming + Download

    Includes unlimited streaming via the free Bandcamp app, plus high-quality download in MP3, FLAC and more.
    Purchasable with gift card
    Download available in 24-bit/44.1kHz.

      $9.99 USD  or more

     

1.
Kiparys 04:17
Kiparys Куды ты йдзеш начною парой? Куды? Струменюся па завуголлю вадой, Малады. На раніцу з'едзеш ты Бывай Забудзь мяне назаўжды Memento трымай Я да свету не належу Кіпарысу косы закрыюць мяне Мы дзве зоркі ў бязмежнай Пасівелай і густой імгле Б’е бліскавіца ў акіян Жыцця, Па горадзе, дзе нарадзіліся ты І я. Хоць не са мною, ты са мной Астра Ля сэрца прыкрыю рукой Бы толькі ня згасла
2.
Scizoryk 05:39
Вуліцы пустыя Шэрыя дарогі, крочаць цені Сёння я пустэльнік Быў раней герой, кроў ад церняў Не пытай якім лесам я блукаў Не пытай ад чаго я ўцякаў Я мінулага перасёк мяжу Я праз віджу табе гэта раскажу Сэрца і сумленне, помста і каханне. Кроў з тваёй раны, Наша развітанне. У стане непрытомным дзверы адмыкаю для нікога Бытта стала цёмна Бачу толькі дым, больш нічога
3.
Chrustaĺ 04:47
У нашых шафах Няма шкілетаў Толькі вазы На юбілеі Спявалі песню Каб вызваць дождж Не спрацавала Анягож Наша племя Цэлы год Водзіць водзіць Карагод Чакай фінал - жыццё гэта хрусталь Крычы спявай - бо заўтра ў далёкі край У нашых кнігах Няма герояў Толькі закладкі З зайчыкаў, вавёрак Мы паказалі, Што нас многа На алтары Ёлупа бога
4.
Niekrafon 05:21
Сцены растуць, а масты рушацца Дому няма, толькі гасцініца Гукі сірэны перакульваюць свет Рацыі треск гэта наш амулет Сэрца стучыць, прадчувае бяду Розум не спіць, але я не знайду Край запаветны. Мяжу адчыні. Голас пачуў раптам з далечыні У некрафон Словы шаптаў ён Апошнія У часе згубленыя “Любяць няхай адно аднаго” ultimo desiderio “Любяць няхай адно аднаго” … “Заўсёды” Покуль вандруем сцежкі зарастуцца Покуль танцуем замкі зруйнуюцца Як не кахаем то не ўзыдзе сонца Кола Дхармы круціцца бясконца Труба мікрафон фуксія Электрамагнітна табе кажу я Любі, даруй, жыві Да сустрэчы на вышыні
5.
Раней была поле Вецер і трава Бегаў за табою, Маладосці рай А сівыя валасы Доўгай чорнай паласы Ўсю надзею ў попел пакрышылі А сівыя валасы Пажоўклыя каласы Раз на век сваё адзелянелі Каб ведаў я Што сон такі кароткі Каб ведаў я Мой край такі далёкі Я б не рабіў што рабіў Толькі кветкі дарыў Ў тваіх руках усё жыццё пражыў Даўні відарыс Хочацца разбіць Завялы нарцыс Больш сябе не любіць А сівыя валасы Як чужыя галасы Ў галаве маёй мне нешта шэпчуць А сівыя валасы Запляліся ў дзве касы Рві, касі, палі - ужо ня зменіш Срэбная дыядэма свеціць і свеціцца
6.
Bursoniki 07:16
Антэны, вусікі. Дзіўныя. Як дзеці, крыўдзімся, малыя. Адрэзаныя, лустаю ад усіх. Як у гульне “Зорны шлях” NPC. Аварыя. Неяк сеў. Ты наш госць. Касмічная гісторыя - пачалось. Чырвонае аліва ў рухавік Ня сыдзеш ты, ня ўляціш - знікнем мы. Пояс астэроідаў - наш дом “Мая малітва” перад сном Твая Мёбіўса стужка - будзе пра мяне Твоя кожная запіска - будзе пра мяне Я нічога не забуду! Падаецца мне, Што назаляюць твае думкі: “Знікніце з маіх вачэй, вы, не перашкаджайце! Назаўсёды знікніце, (больш не ўзнікайце)”
7.
Losk 04:27
Прыйдзе час, словы праймуць у сэрца стрэлы Бляск у вачах былых сяброу, ліхтар надзеі Раскладзем апошні агонь у знак развітання Паабяцай чакаць мяне, маё каханне Разам скрозь туман Трымай за руку, не адпускай Разам скрозь туман Трымай вышыню, не губляй Гэты завой салодкі падман, новы вобраз Кожны з нас - дзівосны ўзор, які ты колер? Адчыняй бясконцасць дзверы, не стучыся. Мілы Лоск гэтай зімой мне прысніўся.
8.
Anemoia 05:22
Ком у горле. Адпусціць, не прабачыць, Не пабачыць Новы ранак. зіхаціць пыл на келіхах вінтажных “Было” й “стала” спляліся, Спавілі мяне пятлёю Часу брак, спрычыніліся, Разлучылі нас з табою. Успаміны распісаць Бо не прымаю свет пусты Мінулае нафарбаваць Каб разам я каб разам ты Я заўсёды буду помніць Твае колеры і твае пахі Да фантазму мая прага Прывяла ў гэтую казку

about

Музыка - Віталь Макшун, Алесь Дземідзенка, Зміцер Наркевіч, Уладзімір Казлоў
Тэксты - Алесь Дземідзенка (Losk - Уладзімір Казлоў)
Mixing/mastering - Mario Quintero (Scizoryk - Павел Сініла)
Recording - студыя EverestMedia, Алесь Дземідзенка, Віталь Макшун, Павел Сініла
Малюнак - Павел Булва

credits

released February 2, 2026

license

all rights reserved

tags

about

Relikt Belarus

Relikt is a 4-piece Belarusian alternative/progressive/folk band originally from Minsk, now based in Warsaw. Formed by friends with a shared love for 90s grunge and Belarusian folk music, Relikt blends captivating vocals, beautifully layered FX-driven guitars, deep, energetic bass, and powerful, intricate drumming to create a unique and engaging sound. ... more

contact / help

Contact Relikt

Streaming and
Download help

Redeem code

Report this album or account

If you like Relikt, you may also like: