Windows XP
| Windows XP | |
| | |
| Распрацоўнік | |
|---|---|
| Майкрасофт | |
| Выпускі | |
| Сямейства АС | Windows NT |
| Першы выпуск | 25 кастрычніка 2001 |
| Апошні стабільны рэліз | [+/−] |
| Тып ядра | гібрыднае |
| Стандартны інтэрфэйс | GUI |
| Ліцэнзія | Microsoft EULA |
| Бягучы стан | |
| Падтрымка спыненая | |
Windows XP (Вокны)— апэрацыйная сыстэма сямейства Windows NT карпарацыі Microsoft. Яна была выпушчаная 25 кастрычніка 2001 году і зьяўляецца разьвіцьцём Windows 2000 Professional. Назва XP паходзіць ад анг. eXPerience (вопыт, досьвед).
У адрозьненьне ад папярэдняй сыстэмы Windows 2000, якая пастаўлялася як у сэрвэрным, так і ў кліенцкім варыянтах, Windows XP зьяўляецца выключна кліенцкай сыстэмай. Яе сэрвэрным аналягам зьяўляецца Windows Server 2003. Выпускалася ў некалькіх вырыянтах — для хатняга выкарыстаньня, для прафэсіяналаў, для творцаў і г. д. Было перапісанае ядро Windows 95, што дазволіла больш гінка карыстацца памяцьцю і зрабіць больш зручны інтэрфэйс. У 2006 годзе была выпушчаная наступная вэрсія Windows Vista[1]. Апошнім буйным абнаўленьнем Windows XP быў Service Pack 3, выпушчаны 21 красавіка 2008. Тэрмін падтрымкі працягваўся да 8 красавіка 2014[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Microsoft Windows Britannica, Праверана 5 ліпеня 2023 г.
- ↑ Windows XP - Microsoft Lifecycle (анг.). Microsoft. Праверана 5 ліпеня 2023 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Гэта — накід артыкула пра Microsoft Windows. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |