Выходзіць новая паэтычная кніга Сержука Ляснога
Сяржук Лясны, які вядомы сваім паэтычным акаўнтам у інстаграме, анансаваў выхад новай кнігі з назвай “79 прыступак Віталя і птушкі на падваконні”. Сам аўтар называе сваю кнігу нечаканай, у ёй ён “пільна ўглядаецца ў ландшафт тыповага пад’езда тыповага ўскраіннага шматпавярховіка, узлятаючы на крылах натхнення да самага яго пабеленага паднябесся, адначасова зазіраючы […]





