Bitmessage
| PyBitmessage | |
|---|---|
| | |
| Тып | Месэнджар |
| Аўтар | Джонатан Уорэн |
| Распрацоўшчык | Bitmessage Community |
| Напісана на | Python |
| Аперацыйная сістэма | Linux, Windows, OS X |
| Мовы інтэрфейсу |
|
| Першы выпуск | лістапад 2012 |
| Апошняя версія | 0.6.3[1][2] (13 лютага 2018) |
| Рэпазіторый | github.com/Bitmessage/Py… |
| Стан | Актыўная распрацоўка |
| Ліцэнзія | MIT |
| Сайт | bitmessage.org/ |
Bitmessage — крыптаграфічны месэнджар з адкрытым зыходным кодам, які ўжывае дэцэнтралізаваная P2P-сетка. Ідэя стварэння гэтай праграмы належыць распрацоўшчыку праграмнага забеспячэння Джонатану Уорэну, які пры распрацоўцы Bitmessage натхніўся дэцэнтралізаванай лічбавай валютай Bitcoin. Праграма была выпушчана ў лістападзе 2012 года пад ліцэнзіяй MIT.[3]
Як і Bitcoin, Bitmessage апіраецца на крыптыграфію і ахвяруе доляй зручнасці дзеля бяспекі і дэцэнтралізацыі, аднак яна прызначана для перасылкі тэкставых паведамленняў, а не грашовых трансакцый. Сетка атрымала рэзкі рост папулярнасці[3] пасле выказванняў Эдварда Сноўдэна аб сістэме таемнага сачэння за інтэрнэт-карыстальнікамі PRISM.
У версіі PyBitmessage 0.6.2 (1 сакавіка 2017 года) была выяўлена ўразлівасць, якая дазваляла выкананне аддаленага кода. Яна была выпраўлена ў версіі 0.6.3 (13 лютага 2018 года)[1][2].
У цяперашні момант сетка Bitmessage апрацоўвае некалькі тысяч прыватных паведамленняў у дзень[4].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Сетка Bitmessage выкарыстоўвае шыфраванне ўсіх уваходных і выходных паведамленняў кожнага карыстальніка моцнымі алгарытмы шыфравання, такім чынам, што толькі атрымальнік паведамлення здольны яго расшыфраваць[5]. Для забеспячэння ананімнасці:
- Сістэма рассылае ўсе паведамленні ўсім іншым даступным удзельнікам сеткі[6], тым самым перамешваючы зашыфраваныя выходныя паведамленні пэўнага карыстальніка з зашыфраванымі выходнымі паведамленнямі ўсіх іншых карыстальнікаў сеткі[7].
- Сістэма ўжывае доўгія адрасы выгляду BM-BcbRqcFFSQUUmXFKsPJgVQPSiFA3Xash[3][8], якія могуць стварацца карыстальнікам лакальна ў амаль неабмежаванай колькасці.
- Сістэма ўжывае алгарытмы шыфравання з адкрытым ключом[7], тым самым толькі атрымальнік можа расшыфраваць паведамленне[6]. Асаблівасці алгарытму не дазваляюць нават адпраўніку расшыфраваць сваё паведамленне, бо ключ, ужыты для шыфравання, адрозніваецца от ключа, ужывальнага для расшыфравання.
- Дасланае паведамлення не змяшчае пэўнага адрасу атрымальніка, таму кожны ўдзельнік сеткі Bitmessage намагаецца расшыфраваць абсалютна ўсе паведамленні, які да яго прыходзяць[7]. Паколькі ўдзельнік сеткі здольны расшыфраваць толькі паведамленні прызначаныя для яго, то паведамленні, якія ён не змог расшыфраваць, былі прызначаны іншаму карыстальніку, удзельнік перасылае такія паведамленні іншым вузлам.
- Адпраўнік зыходнага паведамлення можа дазнацца, ці было дастаўлена паведамленне атрымальніку з дапамогай сістэмы пацвярджэнняў (acknowledgement)[7], аднак, адпраўнік не можа выявіць, які дакладна камп’ютар-удзельнік сеткі з’яўляецца сапраўдным атрымальнікам паведамлення, бо гэта паведамленне захоўваецца ва ўсіх удзельнікаў сеткі незалежна ад таго, каму яно першапачаткова прызначалася[6].
- Зашыфраваныя паведамленні захоўвацца сеткай два дні[7], пасля чаго знішчаюцца ўдзельнікамі сеткі[6].
- Ужываецца Proof-of-work для абароны ад спаму[7].
- Падтрымліваецца прывязка Bitmessage-адрасу да дамену Namecoin.
Ананімныя групы стасункаў
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаючы з версіі 0.3.5, Bitmessage пратакол падтрымлівае дэцэнтралізаваныя ананімныя групы стасункаў, названыя chan. У адрозненне ад звычайных тэматычных электронных рассылак праз электронную пошту:
- унутры chan паведамленні карыстальнікаў ананімныя ў такой ступені, што невядомы ні Bitmessage-адрас атрымальніка, ні Bitmessage-адрас адпраўніка.
- chan немагчыма выключыць, устараніўшы якісьці цэнтральны сервер ці групу сервераў, дзякуючы поўнай дэцэнтралізаванасці сеткі.
- chan немагчыма падвергнуць цэнзуры, бо для таго, каб ведаць крыптаграфічныя ключы да chan, дастаткова ведаць толькі імя chan. Такім чынам, любы карыстальнік Bitmessage, які ведае імя рассылкі, можа ананімна чытаць chan і ананімна дасылаць новыя лісты ў chan.
- любы карыстальнік Bitmessage можа стварыць свой уласны chan, для чаго дастаткова прыдумаць (згенераваць) імя і падзяліцца гэтым імем з пажаданымі карыстальнікамі.
У цяперашні момант існуе спіс папулярных агульнавядомых chan-аў, прысвечаных ананімнаму абмяркоўванню розных тэм, пачынаючы ад палітыкі і да ананімнай гульні ў шахматы перапіскай[9].
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Афіцыйны кліент PyBitmessage перакладзены на англійскую, нямецкую, французскую, іспанскую, рускую мовы, а таксама мову эсперанта.
Апроч афіцыйнага кліента PyBitmessage, карыстальнікі маюць магчымасць ужываць Bitmessage у практычна любой звычайнай праграме электроннай пошты, напрыклад Mozilla Thunderbird ці Outlook Express, дзякуючы ўбудаванаму API[10].
Зноскі
- 1 2 Fix message encoding bug · Bitmessage/PyBitmessage@3a8016d (англ.). GitHub. Праверана 10 кастрычніка 2024.
- 1 2 CVE - CVE-2018-1000070. cve.mitre.org. Праверана 10 кастрычніка 2024.
- 1 2 3 Bitmessage's NSA-Proof E-Mail (англ.) (27 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2013. Праверана 14 ліпеня 2013.
- ↑ Статыстыка Bitmessage, 2013-08-24, Архівавана з арыгінала 13 лістапада 2013, Праверана 23 сакавіка 2014
- ↑ Liucheng Shi, Zhaozhong Guo, Maozhi Xu Bitmessage Plus: A Blockchain-Based Communication Protocol With High Practicality // IEEE Access. — 2021. — Т. 9. — С. 21618–21626. — ISSN 2169-3536. — DOI:10.1109/ACCESS.2021.3056135
- 1 2 3 4 Dan Nosowitz. What Are Your Options Now For Secure Email?. Popular Science. Праверана 2014-02-09.
- 1 2 3 4 5 6 Тэхнічнае апісанне Bitmessage. Праверана 24 жніўня 2013.
- ↑ Адрас рассылкі службы чаму Bitmessage (англ.) (11 ліпеня 2013 году). Праверана 14 ліпеня 2013.
- ↑ Спіс папулярных адрасоў Bitmessage. Праверана 24 жніўня 2013.
- ↑ Ужыванне Bitmessage праз Thunderbird з дапамогай BMWrapper (англ.)(недаступная спасылка) (16 чэрвеня 2013 года). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2017. Праверана 3 жніўня 2013.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Журнал «Хакер»: Bitmessage: новая программа для P2P-крипточата
- Пишем правильно! Готовые рецепты действительно защищённых персональных коммуникаций Архівавана 2 лютага 2017. // Компьютерра
- BitMessage: A Model For A New Web 2.0? // Bitcoin Magazine
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Праграмнае забеспячэнне паводле алфавіта
- Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 2012 годзе
- Ананімныя сеткі
- Крыптаграфічнае праграмнае забеспячэнне
- Свабоднае сеткавае праграмнае забеспячэнне
- Свабоднае кросплатформавае праграмнае забеспячэнне
- Праграмнае забеспячэнне з ліцэнзіяй MIT
- Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на Python